НАША МУЗЕЙНАЕ АБ'ЯДНАННЕ СКЛАДАЕЦЦА З ЧАТЫРОХ МУЗЕЯЎ:
— Гістарычнага, які мае статус « Народны» (створаны ў 1986 г.)
— Музея кнігі і друку (заснаваны ў 2009 г.)
— Музея развіцця адукацыі на Міершчыне (заснованы ў 2018 г.)
— Этнаграфічнага музея «Сялянская хата» (заснованы ў 2015 г.)
У музеях знаходзяцца сапраўдныя скарбы, унікальныя экспанаты не толькі для Беларусі, але і не маюць аналагаў у свеце, напрыклад: фальшывы арабскі дырхем 10 стагоддзя, люстэрка Эміліі Плятэр 19 стагоддзя, каменная сякера з арнаментам І тыс. да н.э., турэцкая літаўра з бітвы пад Венай 1683 года, прадмет мясцовага знахара 19 стагоддзя, кальцо з жабер шчупака 1884 года і іншыя.
Гурток “Арганаўты мінулага” дзейнічаў спачатку на базе срэдняй школы №1 г.Міёры (займаліся вучні 7-8 класаў), а з 1981 года – на базе сярэдняй школы №3 г.Міёры. З самага пачатку дзейнасці гуртка, кіраўнік і вучні імкнуліся паказаць сваю адметнасць у назве і сімвалах. Гурток мае свой адметны герб, а таксама гімн, якія адлюстроўваюць яго сутнасць і мэты. Услед за героямі старажытнага міфа сённяшнія “арганаўты” імкнуцца, пераадольваючы ўсе перашкоды, здабываць...
Міеры, вул. Камсамольская, д. 13
ermaljonak@gmail.com
Тэлефон кіраўніка музея
+375 29 591-96-89
© 2021 Моладзевы рэсурсны цэнтр «Спадчына Міерскага краю»
Дадзены вэб-сайт падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Спадчына Міёрскага краю», рэалізуемай у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Змест сайта з'яўляецца прадметам адказнасці супрацоўнікаў моладзевай інтэрактыўнай культурна-гістарычнай пляцоўкі і не адлюстроўвае пункт гледжання Еўрапейскага саюза.