Газета «Міёрская даўніна»

Пры фінансавай
падтрымцы
Еўрапейскага саюза

Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»

Пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза

Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»
Газета «Міёрская даўніна»

Пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза

ГАЗЕТА «МЁРСКАЯ ДАЎНІНА»

«Мёрская даўніна» – выданне рады музеяў дзяржаўнай установы адукацыі «Міёрская сярэдняя школа №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі» гуртка «Арганаўты мінулага».

Першы нумар убачыў свет у студзені 2011 года. За два гады гурткоўцамі падрыхтаваны і распаўсюджаны 24 нумары. У першым нумары газеты абгрунтоўваецца мэтазгоднасць яе выдання. Рэдкалегія звяртае ўвагу на тое, што шмат гісторыкаў і краязнаўцаў займалася вывучэннем роднага края, аднак выданне рэгіянальных краязнаўчых выданняў («Павет», «Краязнаўца Паазер’я», «Мерыца» і інш.) прыпынілася. Выданнем газеты “Мёрская даўніна” гурткоўцы імкнуцца запоўніць гэты прабел.

У газеце друкуюцца матэрыялы па гісторыі, археалогіі, краязнаўству Мёршчыны, якая цесна знітавана з гісторыяй суседніх раёнаў. На старонках выдання размешчаны матэрыялы даследаванняў аб славутых зямляках, невядомых фактах гісторыі малой Радзімы, цікавых знаходках і археалагічных адкрыццях. Газета інфармуе не толькі аб сённяшніх поспехах гурткоўцаў, але і аб мінулых дасягненнях, якія ўжо сталі гісторыяй.

Кожны нумар газеты адкрывае рубрыка «Нашы навіны». У ей друкуюцца звесткі пра самыя значныя падзеі ў жыцці гуртка: удзел у конкурсах, канферэнцыях, семінарах, наведванне музеяў гасцямі і даследчыкамі не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы, новыя знаходкі і даследванні.

Прыняць удзел у выданні газеты, стаць аўтарам артыкула можа стаць любы жадаючы. Большасць артыкулаў належыць кіраўніку музея і гуртка «Арганаўты мінулага» – Ермалёнку Вітольду Антонавічу. Афармленнем і падрахтоўкай нумара да друку займаюцца гурткоўцы пад кіраўніцтвам Ермаленка Антона Вітольдавіча, настаўніка гісторыі. Кожны артыкул, як правіла, грунтуецца на працяглай і плённай працы, якая працягвалася на працягу некалькіх гадоў. Тут можна знайсці інфармацыю, якую цяжка адшукаць у бібліятэках нашай краіны і замежжа. Заснавана яна на працы ў архівах, з малавядомымі і замежнымі выданнямі, апытваннях мясцовых жыхароў.

Выданне газеты ажыццяўляецца на ўласныя сродкі і ахвяраванні. Распаўсюджваецца выданне ў друкаваным выглядзе (тыраж – спачатку 100, потым – 150 асобнікаў) і ў электронным (праз электронную пошту). Электронны варыянт газеты размяшчаецца таксама на сайце аддзела адукацыі Міёрскага раёна. Распаўсюджаннем выдання займаюцца гурткоўцы і іх кіраўнік, а таксама Цэнтр дзяцей і моладзі Міёрскага раёна.

Метадычны зборнік «Перыядычнае выданне «Мёрская даўніна» як сродак выхавання грамадзянскай пазіцыі»

З вопыту работы педагога дадатковай адукацыі Ермаленка В.А., кіраўніка археолага-краязнаўчага  аб’яднання па інтарэсах «Арганаўты мінулага»

Скадальнік – Ясінская Вольга 

ДУДА «Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі» Міёры, 2012 г.

Прадстаўлены на 15 Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі».

Адзначаны дыпломам 2 ступені ў абласным этапе, дыпломам 3 ступені – у рэспубліканскім.

Top