Галоўная » Гісторыя музейнага аб’яднання
Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Міёрская сярэдняя школа №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі” заснаваны 1 верасня 1986 года. Пошукавая дзейнасць для яго стварэння пачалася ў 1976 годзе.
Званне “народнага” музей атрымаў у 1996 годзе, пацверджана ў 2010 і 2019 гадах.
Музей размешчаны на другім паверсе школы ў двух пакоях. У першым пакоі агульнай плошчай 75 кв.м. знаходзяцца экспазіцыі, у другім пакоі агульнай плошчай 25 кв.м. – запасныя фонды.
Агульная колькасць экспанатаў музея 15 тысяч, з іх 5.5 тысяч экспанатаў прадстаўляюць асноўны фонд, 9,5 тысяч – дапаможны. Згодна патрабаванням вядзецца ўлік і класіфікацыя экспанатаў. запісы ў кнігах “Улік экспанатаў асноўнага фонда” і “Улік экспатанаў навукова-дапаможнага фонда”, а таксама актах перадачы экспанатаў у дзяржаўныя музеі. Распрацавана і праводзіцца 26 тэматычных экскурсій.
За перыяд з 2013 па 2018 год экспазіцыя музея папоўніліся на 1065 экспанатаў. Сярод іх знойдзены наступныя рарытэты: ліцейная формачка для вырабу завушніц (VIII-IX ст. Камень), баявыя сякеры (XII-XIV ст. Жалеза), каменная сякера з адтулінай (II тыс.г. да н.э.), ножападобныя крамнёвыя мікраліты (мезаліт), спражка вікінга (XI ст., медзь), манета ас Даміцыяна 89 г.н.э, манета пул. Залатая Арда (XIIIст.), наканечнік стралы (XIIст. Жалеза), узнагарода Рэчы Паспалітай – Крыж «За храбрасць», медаль «Бітва на Беразіне» 1857 года, дакументы па продажу маёнтка Друі (з уласным подпісам Яўгеніюша Мілаша), крыж XIX ст. з сядзібы Забалоцце Дмахоўскіх.
У музеі паслядоўна раскрываецца гісторыя Міёршчыны з даўніх часоў да сучаснасці.
Урачыстае адкрыццё музея адбылося 16 студзеня 2009 года.
Музей размешчаны ў будынку школы на другім паверсе з агульнай плошчай экспазіцыі 100 кв.м. Колькасць экспанатаў складае 11 тысяч, з іх навукова-дапаможнага фонда – 7 тысяч, 4 тысячы асноўны фонд. За апошнія тры гады музей папоўніўся трымя тысячамі новых экспанатах.
Кіраўніком музея і вучнямі, удзельнікамі археолага-краязнаўчага гуртка “Арганаўты мінулага” распрацавана 17 экскурсій, што адпавядае колькасці раздзелаў экспазіцыі. Экскурсіі праводзяцца на пяці мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай.
Музей развіцця адукацыі на Міёршчыне створаны ў 2011-2018 гадах.
Агульная плошча экспазіцыі – 50 кв.м., колькасць экспанатаў – 2 тысячы. З іх навукова-дапаможнага фонду – 1 тысяча. У 2013-2018 гадах паступіла 150 новых знаходак.
Распрацавана 6 экскурсій па музеі.
Музей рэгулярна змяшчае экспанаты, якія апавядаюць пра развіццё адукацыі на Міёршчыне ад 16 стагоддзя і да сённяшняга часу.
Музей ўрачыста адчынены 22 мая 2015 года.
Размешчаны ў асобным будынку, які пабудаваны ў школьным садзе са старой хаты, перавезенай з в.Чапукі. Агульная плошча складае 120 кв.м. Колькасць экспанатаў складае 3 тысячы адзінак захоўвання, з іх 1,5 тысячы экспанатаў навукова-дапаможнага фонда. У 2013-2015 годзе паступіла больш 200 новых знаходак. Распрацавана 12 экскурсій, плануецца іх павелічэнне да 20.
Міеры, вул. Камсамольская, д. 13
ermaljonak@gmail.com
Тэлефон кіраўніка музея
+375 29 591-96-89
© 2021 Моладзевы рэсурсны цэнтр «Спадчына Міерскага краю»
Дадзены вэб-сайт падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Спадчына Міёрскага краю», рэалізуемай у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Змест сайта з'яўляецца прадметам адказнасці супрацоўнікаў моладзевай інтэрактыўнай культурна-гістарычнай пляцоўкі і не адлюстроўвае пункт гледжання Еўрапейскага саюза.