Галоўная » Кніга “Турыстычна-краязнаўчы маршрут “Дзісненскі пярсцёнак”
Вітаўт Ермалёнак. - Мінск: Каўчэг, 2021. - 192 с.: іл. ISBN 978-985-884-070-9.
Кніга з’яўляецца працягам першага выдання “Чароўных вандровак пярсцёнкі”, якая была прысвечаная вандроўкам па захадзе Міёрскага раёна, а менавіта “Малы залаты пярсцёнак Міёршчыны” і “Бронзавы пярсцёнак”. У чарговай кнізе аўтар распавядае пра новы маршрут, распрацаваны і здзейснены сябрамі археолага-краязнаўчага гуртка “Арганаўты мінулага” у 2008 годдзе вакол балота Ельня. Нягледзячы на тое, што з часу веласіпеднага паходу мінула больш за дзесяць год, напрацаваны матэрыял не састарэў, з’яўляецца актуальным і цяпер. Чытач даведаецца аб славутых гістарачных і прыродных помніках, знакамітых земляках, лёс якіх звязаны з ніткай праходжання маршрута па Міёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах. Кніга будзе выдатным даведнікам для турыстаў, краязнаўцаў, аматараў вандровак па родным краі.
Міеры, вул. Камсамольская, д. 13
ermaljonak@gmail.com
Тэлефон кіраўніка музея
+375 29 591-96-89
© 2021 Моладзевы рэсурсны цэнтр «Спадчына Міерскага краю»
Дадзены вэб-сайт падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Спадчына Міёрскага краю», рэалізуемай у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Змест сайта з'яўляецца прадметам адказнасці супрацоўнікаў моладзевай інтэрактыўнай культурна-гістарычнай пляцоўкі і не адлюстроўвае пункт гледжання Еўрапейскага саюза.