Галоўная » Мясцовыя ініцыятывы
У сакавіку 2020 года ў Міёрскім раёне праходзіў збор заявак на конкурс мясцовых ініцыятыў. У выніку працы конкурснай камісіі былі адабраны 10 пераможцаў, двое з якіх атрымаюць фінансавую падтрымку ў памеры 60 000 еўра, астатнія – па 10 000 еўра.
Хто ж стаў пераможцамі конкурсу?
1. Міёрская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» на базе музейнага аб’яднання Міёрскай сярэдняй школы № 3 рэалізуюць ініцыятыву па стварэнні моладзевай інтэрактыўнай культурна-гістарычнай пляцоўкі “Спадчына Міёрскага краю” для ўключэння моладзі ў вывучэнне, захаванне і прасоўванне гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна.
2. Прыватная ўстанова «Устойлівыя рашэнні» рэалізуе ініцыятыву па актывізацыі партнёрства мясцовых жыхароў у рамках добраўладкавання зоны адпачынку на беразе возера Мядзведак.
3. Прысядзібная гаспадарка Павяцкай яслі-сад-сярэдняй школы будзе рэарганізавана ў дэманстрацыйна-адукацыйную пляцоўку па вытворчасці і рэалізацыі экалагічна чыстай прадукцыі з ужываннем тэхналогій арганічнага земляробства дзякуючы ініцыятыве Павяцкага сельскага Савету дэпутатаў.
4. Размаляваныя пернікі Міёршчыны
Аграсядзіба «Ельнянскі панадворак» абсталёўвае міні-майстэрню для вырабу размаляваных сувенірных пернікаў з выявай славутасцяў Міёрскага раёна, знакаў і лагатыпаў святаў, якія праводзяцца ў раёне, з выкарыстаннем распрацаванага ў рамках праекта брэнда Міёрскага краю.
5. Міёрская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стварыла «Сацыяльнае кафэ» для грамадзян сталага веку і асоб з абмежаванымі магчымасцямі для асваення такіх неабходных у сучасным свеце навыкаў, як аплата камунальных паслуг праз інтэрнэт, заказ талона да ўрача, замаўленне дастаўкі тавараў і прадуктаў харчавання, зносіны са сваякамі, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і іншых.
6. Аграсядзіба «Мацейкава сялiба», што ў вёсцы Пераброддзе, плануе павысіць турыстычную прывабнасць тэрыторыі праз захаванне і папулярызацыю культурнай і прыроднай спадчыны пры дапамозе рэкламных мерапрыемстваў, семінараў, майстар-класаў, адукацыйных праграм, святаў, праз жывыя зносіны з носьбітамі традыцыйнай культуры і экспертамі.
7. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «Захаванне і развіццё Ельні» займаецца стварэннем якаснага, модульнага, зразумелага і рознабаковага веласіпеднага маршруту ля знакамітага балота.
8. Сялянска-фермерская гаспадарка «Дэмскі сад» плануе пашырыць магчымасці самазанятасці насельніцтва праз развіццё садоўніцкай дзейнасці – закладку плантацыі дурніц, а таксама распаўсюджванне досведу вырошчвання пладова-ягадных культур.
9. Браслаўскае раённае грамадскае аб’яднанне трансгранічнага супрацоўніцтва «Еўрарэгіён «Азёрны край» плануе павысіць экалагічную культуру ў выхаванцаў Міёрскага яслі-саду №1 з дапамогай стварэння інавацыйнай экалагічнай пляцоўкі «Дакраніся да прыроды сэрцам». Дзеці атрымаюць магчымасць, знаходзячыся на тэрыторыі ўстановы адукацыі, «наведваць лес», вывучаць расліннасць, будуць самі высаджваць культурныя расліны і так, спазнаючы свет прыроды, навучацца аберагаць і захоўваць яе.
10. Прыватная установа «Жыватворчая крыніца» стварае арыгінальную экасістэму, займаецца азеляненнем і добраўладкаваннем паркавай тэрыторыі ў г. Дзісне, дзе з’явяцца зоны адпачынку, малыя архітэктурныя формы, алея бэзу, дзіцячая пляцоўка і птушыныя закуткі.
Міеры, вул. Камсамольская, д. 13
ermaljonak@gmail.com
Тэлефон кіраўніка музея
+375 29 591-96-89
© 2021 Моладзевы рэсурсны цэнтр «Спадчына Міерскага краю»
Дадзены вэб-сайт падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Спадчына Міёрскага краю», рэалізуемай у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Змест сайта з'яўляецца прадметам адказнасці супрацоўнікаў моладзевай інтэрактыўнай культурна-гістарычнай пляцоўкі і не адлюстроўвае пункт гледжання Еўрапейскага саюза.