Музей кнігі і друку

Пры фінансавай
падтрымцы
Еўрапейскага саюза

Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку

Пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза

Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку
Музей кнігі і друку

Пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза

музей кнігі і друку

Урачыстае адкрыццё музея адбылося 16 студзеня 2009 года.

Музей размешчаны ў будынку школы на другім паверсе з агульнай плошчай экспазіцыі 100 кв.м. Колькасць экспанатаў складае 12 тысяч, з іх навукова-дапаможнага фонда – 4 тысячы. За апошніх тры гады музей папоўніўся трымя тысячамі новых экспанатаў.

Кіраўніком музея і вучнямі, удзельнікамі археолага-краязнаўчага гуртка «Арганаўты мінулага» распрацавана 17 экскурсій, што адпавядае колькасці раздзелаў экспазіцыі. Экскурсіі праводзяцца на пяці мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай.

РАЗДЗЕЛЫ МУЗЕЯ

У першым раздзеле «Вытокі пісьма» знаходзяцца муляжы шырокай бычынай косткі і кавалка шоўку з кітайскімі іерогліфамі, незвычайнай старажытнарымскай кніжачкі з драўлянымі старонкамі, пакрытымі воскам, гліняных шыльдачак з Міжрэчча. Побач захоўваюцца муляжы драўляных дошчачак з воскам, на якіх можна прачытаць надпіс на стараславянскай мове. Дарэчы, літары на такіх своеасаблівых старажытных аркушах выводзіліся спецыяльнымі пісаламі, спачатку касцянымі, драўлянымі, а пазней і бронзавымі, жалезнымі, сярэбранымі і нават залатымі. У гэтай экспазіцыі змешчаны арыгінальны егіпецкі папірус, каменнае прасліца са скандынаўскімі рунамі ХІІ стагоддзя – адзінкавая падобная знаходка ў Беларусі.

Унікальныя экспанаты змешчаны і ў раздзеле «Рукапісная кніга». Самымі старымі экспанатамі з’яўляюцца «Месяцаслоў», «Цветнік», «Номаканон», напісаныя на стараславянскай мове ў сярэдзіне XVIII стагоддзя.

Самым старым экспанатам раздзелу «Старадрукі» з’яўляецца «Часоўнік» 1640 года, які мае дубовую вокладку, абцягнутую скурай. Захоўваюцца тут «Псалтыр», «Трэбнік» ХІХ стагоддзя, польскамоўная кніга «Казанняў» XVIII стагоддзя, шаснаццаты том з поўнага збору твораў Руссо выдання 1795 года. Бенядзікцінскі каляндар 1768 года аб’ёмам больш за 2000 старонак з жыццеапісаннем святых. У раздзел «Старая беларуская кніга» большасць экспанатаў выдадзены пасля 1905 года. Сярод іх 1-е і 2-е чытанне для дзетак-беларусаў, а таксама «Нёманаў дар» Якуба Коласа, творы Алеся Гаруна, Я. Фарботки, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, П. Простага і іншых.

Асабліва багаты рознатэматычнымі экспанатамі раздзел «Духоўная літаратура». І гэта нядзіўна, бо нягледзячы на шматгадовае панаванне ідэалогіі атэізму сярод мясцовага насельніцтва ніколі не згасала шчырая вера ў Бога, іконы, малітоўнікі, Евангеллі перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Тут захоўваецца, напрыклад, Біблія рознага фармату на лацінскай, польскай мове, ёсць і пратэстанцкая, выдадзеная па-нямецку гатычным стылем. Цікавым з’яўляецца рэдкае выданне Старога Запавету на яўрэйскай мове. Сярод малітоўнікаў варта адзначыць дзіцячую ўкраінскую кнігу 100-гадовай даўнасці.

У раздзеле «Сусветная літаратура» можна пазнаёміцца з польскамоўным выданнем твораў Г. Сінкевіча, кнігамі 1875 года на літоўскай мове, а таксама сербскай мове другой паловы ХІХ стагоддзя, таго часу, калі Сербія заваявала сваю незалежнасць. Вершы англійскіх паэтаў мадэрністаў, разнастайныя выданні на шведскай мове першай паловы 20 ст.

Багаты на выданні пачатку 20 ст. раздзел «Руская літаратура». Акрамя мастацкіх кніг Пушкіна, Някрасава, Бялінскага, Лермантава, Тургенева, выданні па медыцыне, гісторыі, юрыдычная літаратура.

У раздзеле «Старыя падручнікі» захоўваюцца дапаможнікі ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя па геаграфіі, фізіцы, іншых навуках на лацінскай, польскай, рускай, латышскай, французскай, нямецкай мовах 19-20 ст.

Раздзел «Падручнікі савецкай школы» змяшчае ў сябе школьныя дапаможнікі, ў асноўным падручнікі сярэдзіны 20 стагоддзя. Найбольш унікальным экспанатам з’яўляецца «Рабоча-сялянскі буквар для дарослых» 1920 года.

З творамі пісьменнікаў і паэтаў, ураджэнцаў Міёршыны можна азнаёміцца ў раздзеле «Літаратурная Міёршчына». Сярод іх творы С. Панізніка, Ф. Сіўко, Я. Гушчы, А. Масла, С. Даргеля і дзесяткаў іншых выданняў творцаў з нашай мясцовасці.

У раздзеле «Часопісы» шмат розных тэматычных польскамоўных часопісаў для настаўнікаў, моладзі, жанчын, рэлігійныя выданні, часопісы савецкага часу. Рарытэтнае выданне часопіс «Наш глос» Дзісенскай гімназіі 1938 года, а самы стары – францускі «Ваенны часопіс» 1797 года.

Шмат унікальных экспанатаў у раздзеле «Газеты». Сярод іх, напрыклад, нумар газеты «Пчала» 1882 года, якая выдавалася для пчаляроў на нямецкай мове, «Апошнія навіны з Венгрыі» на нямецкай мове 1905 года, газета «Кур’ер Віленьскі», газета «Гатцука» 1882 года, гадавая падшыўка «Беларускай крыніцы» за 1927 год і шмат іншых.

Цікавыя экспанаты з розных краін свету захоўваюцца ў раздзелах «Каляндары і каляндарыкі», «Паштоўкі», «Рэклама», «Паштовыя маркі». Самаму старому «доўгажыхару» з іх, налічваецца 130 гадоў.

У 2013 годзе быў створаны новы раздзел «Філуменія», які апавядае аб этыкетках на запалках розных краін свету 19-20 стагоддзя.

Top