Радаводы

Пры фінансавай
падтрымцы
Еўрапейскага саюза

Радаводы
Радаводы
Радаводы
Радаводы

Пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза

Радаводы
Радаводы
Радаводы
Радаводы
Радаводы
Радаводы
Радаводы
Радаводы
Радаводы
Радаводы

Пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза

Радаводы

Шляхецкі род Лапацінскіх паходзіць, паводле родавага падання, з маёнтка Лапаціна Цеханоўскай зямлі ў Польшчы (Мазовія). У XV ст. Багдан з Лапаціна атрымаў ад князёў мсціслаўскіх за заслугі ў вайне зямельныя ўладанні пад Мсціславам. Ягоны сын Юзэф заснаваў там маёнтак Лапаціна. 3 гэтага часу гісторыя роду неад’емна звязана з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.

Здаўна Лапацінскія карысталіся родавым гербам «Любіч». У блакітным полі сярэбраная падкова рагамі ўніз, на ёй стаіць залаты кавалерскі крыж, другі крыж — у сярэдзіне падковы. Над прылбіцай з каронай тры страусавыя пёры. Акрамя Лапацінскіх, падобным гербам карысталіся ў Беларусі, Украіне, Літве і Польшчы звыш 500 родаў, у тым ліку Жалкеўскія, Незабытоўскія, Радзімінскія.

Першы ўладальнік Лявонпаля Мікалай Тадэвуш Лапацінскі нарадзіўся 20 мая 1715 г. у Лапаціне ў сям’і мсціслаўскага мастаўнічага Лявона Лапацінскага і яго жонкі Рэгіны са Свянціцкіх. Заможнасць дазволіла яму значна пашырыць свае ўладанні, якія ён набыў у Мсціслаўскім, Віцебскім, Полацкім, Інфлянцкім, Віленскім і Троцкім ваяводствах. Яму належала шэсць асобных старостваў і палац у Вільні. Ад шлюбу з Барбарай з Копцяў Мікалай Лапацінскі меў сыноў Лявона, Яна, Юзэфа, але асабліва вядомымі сталі Станіслаў — генерал-ад’ютант польнага гетмана ВКЛ і Томаш — каралеўскі шамбелян, дрысенскі маршалак.

Пасля смерці Мікалая Лапацінскага ўладальнікам Лявонпаля, а таксама Дрысвятаў стаў яго старэйшы сын Ян Нікадэм. Ён ажаніўся з Аленай Агінскай, а пасля яе смерці — з яе сястрой Юзэфай Агінскай. Пазней Лявонпаль, Сар’я, Кайраны і Безданы пераходзяць да малодшага брата Яна Нікадэма, Тамаша Лапацінскага, жанатага з Барбарай Шадурскай. Чарговым уладаром Лявонпаля, а таксама іншых маёнткаў, стаў сын Тамаша Юзэф Мікалай (1784-1835). Ён ажаніўся з Даротай Марыконі. Яе бацька быў генерал-маёрам у паўстанні Тадэвуша Касцюшкі.

Наступным прадаўжальнікам роду стаў сын Дароты і Юзэфа Ігнат Лапацінскі (1822-1882). Ад яго Лявонпаль дастаўся ў спадчыну Станіславу Лапацінскаму, жанатаму з графіняй Борх. Апошнім нашчадкам стаў іх сын Эўзэбіюш Лапацінскі (1882-1961). Яго шлюб з Ядвігай Патвароўскай быў непрацяглы, і пасля смерці Эўзэбіюша род згасае па мужчынскай лініі. Але радавод працягваецца па іншых адгалінаваннях: кайранскай, польскай, украінскай.

«Дакумент паходжання шляхецкага роду Пранеўскіх»

Даклады аб Радаводах

Радаводы

«Род Мірскіх на Міёршчыне і Браслаўшчыне»

«Радавод роду Чаркас»

Top