Галоўная » Удзел у канферэнцыях » 2020 » Семінар-трэнінг па напісанні праектных заявак на атрыманне гранта ў рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Мёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці»
МАЙ 2020, г. Міеры
Кіраўнік музейнага аб’яднання Вітаўт Ермалёнак і бібліятэкар школы Дзіяна Варона прынялі ўдзел у семінары-трэнінгу па напісанні праектных заявак на атрыманне гранта ў рамках праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Мёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”. Гэты праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. З асноўнымі тлумачэннямі па напісанні праекта выступіла Марыя Барысава, якая мае вялікі досвед у паспяховым напісанні праектаў. Потым адбылася праца ў малых групах па абмеркаванні мэтаў, задач, мерапрыемстваў і чаканых вынікаў ад паспяховага здзяйснення праекта. Напрыканцы адбыліся індывідуальныя кансультацыі па напісанні асобных праектаў. Рэй на семінару –трэнінгу вяла мэнэджар праекта Надзея Дударонак.
Міеры, вул. Камсамольская, д. 13
ermaljonak@gmail.com
Тэлефон кіраўніка музея
+375 29 591-96-89
© 2021 Моладзевы рэсурсны цэнтр «Спадчына Міерскага краю»
Дадзены вэб-сайт падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Спадчына Міёрскага краю», рэалізуемай у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Змест сайта з'яўляецца прадметам адказнасці супрацоўнікаў моладзевай інтэрактыўнай культурна-гістарычнай пляцоўкі і не адлюстроўвае пункт гледжання Еўрапейскага саюза.